БЕЛ Ł РУС

Уначы гарэў гатэль «Сямашка» ў Гродне

28.07.2025 / 9:16

Nashaniva.com

Загарэўся халадзільнік.

Сёння пад раніцу здарыўся пажар у гандлёва-гасцінічным комплексе «Сямашка», што на вуліцы Антонава.

Як паведамілі ў МНС, на даху пераходнай галерэі паміж корпусамі гасцініцы загарэўся халадзільнік.

У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны шэсць машын выратавальнікаў. Эвакуацыя пастаяльцаў гасцініцы не спатрэбілася.

Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула