БЕЛ Ł РУС

Украіна ўпершыню атрымала азербайджанскі газ

28.07.2025 / 11:51

Nashaniva.com

Тэставая пастаўка ажыццяўляецца маршрутам Балгарыя — Румынія — украінская мяжа.

«Украіна ўпершыню імпартуе азербайджанскі газ Трансбалканскім калідорам. Заключана першая дамова на закуп газу з кампаніяй Групы SOCAR — SOCAR Energy Ukraine», — напісаў у фэйсбуку старшыня праўлення «Нафтагаз Украіны» Сяргей Карэцкі.

Тэставая пастаўка ажыццяўляецца маршрутам Балгарыя — Румынія — украінская мяжа.

«Гэта невялікі па аб’ёме, але стратэгічна важны крок, які адкрывае шлях да доўгатэрміновага супрацоўніцтва. А таксама яшчэ адзін прыклад дыверсіфікацыі крыніц пастаўкі і ўмацавання энергетычнай бяспекі Украіны», — дадаў Сяргей Карэцкі, выказаўшы ўпэўненасць, каб Украіна была максімальна падрыхтаваная да ацяпляльнага сезона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула