У Брэсце затрымалі дызайнера Дзмітрыя Царука
Пасля трох сутак у ізалятары часовага ўтрымання яго перавялі ў СІЗА № 7 горада Брэста.
Па непацверджанай інфармацыі, яму інкрымінуюць артыкул 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».
Дзмітрый — дызайнер, таксама ён меў дачыненне да PR, медыя і сацыяльных праектаў. Ён уваходзіў у склад кампаніі «Fajno», якая ў тым ліку распрацавала дызайн лямпы-птушкі.