БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

28.07.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Ніякай прадметнай падрыхтоўкі да сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа не вядзецца, бо няма ніякіх узгодненых кантактаў, — сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў у адказ на пытанне журналістаў пра магчымую сустрэчу прэзідэнтаў Расіі і ЗША.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у 2019 годзе. Фота: Getty Images

Пры гэтым Пуцін рыхтуецца да візіту ў Кітай у пачатку верасня.

«Калі так атрымаецца, што ў выніку прэзідэнт ЗША таксама прыме рашэнне наведаць Кітай у гэтыя ж даты, то, вядома, такую сустрэчу нельга тэарэтычна выключаць, калі кіраўнікі дзяржаў апынуцца ў адным горадзе», — дадаў Пяскоў.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін тэлефанавалі адзін аднаму ў гэтым годзе ўжо некалькі разоў, але пакуль не сустракаліся.

У канцы мінулага тыдня прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што мае намер прыкласці намаганні для арганізацыі сустрэчы лідараў Расіі і ЗША ў Стамбуле для абмеркавання ўрэгулявання вайны ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула