Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму
«Я скарачаю 50 дзён, якія я яму даў», — сказаў прэзідэнт ЗША, паведамляе Reuters.
Фота: Pool via AP
Нагадаем, Дональд Трамп прыгразіў увесці 100-працэнтныя мыты супраць краін-пакупнікоў расейскай нафты і 50-дзённы ўльтыматум з патрабаваннем спыніць агонь.
Заява прагучала 14 ліпеня, тэрмін мусіць скончыцца 3 верасня.
У Расіі заявілі, што на ўльтыматум не пагодзяцца.