БЕЛ Ł РУС

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома

28.07.2025 / 22:0

Nashaniva.com

Сёння раніцай яшчэ адзін дрон заляцеў на тэрыторыю Літвы з боку Беларусі. У ініцыятыве iSANS пракаментавалі, што вядома пра гэты беспілотнік.

Дрон, які сёння заляцеў у Літву. Скрыншот з відэа LRT

Дрон сёння быў бачны над Вільняй каля 5-й раніцы. Яго заснялі відавочцы.

«Паводле нашых звестак, сёння раніцай (28 ліпеня) палёты самалётаў і верталётаў ВПС і СПА Беларусі зафіксаваныя не былі. Таму можна выказаць гіпотэзу, што, магчыма, падраздзяленні радыётэхнічных войскаў ВПС і СПА Беларусі не зафіксавалі палёт дрона ў паветранай прасторы Беларусі, — каментуюць у iSANS. —

Паводле звестак украінскіх маніторынгавых каналаў, сёння ўначы адзін з расійскіх дронаў заляцеў з тэрыторыі Украіны ў Брэсцкую вобласць. Магчыма, менавіта гэты дрон у выніку і дасягнуў тэрыторыі Літвы. Варта адзначыць, што Брэсцкая і большая частка Гродзенскай вобласці ўваходзяць у зону адказнасці 8-й радыётэхнічнай брыгады (в/ч 29969)».

Літоўскія вайскоўцы лічаць, што найхутчэй дрон быў дэзарыентаваны ўкраінскай СПА.

Але як беспілотнік мог бесперашкодна праляцець такую вялікую адлегласць?

«Сімвалічна, што з 23 па 25 ліпеня ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе праходзілі брыгадныя тактычныя вучэнні. Разлікі радыёлакацыйных станцый адпрацоўвалі задачы па выяўленні паветраных цэляў умоўнага праціўніка, а таксама адпрацоўвалі своечасовую перадачу даных падраздзяленням зенітных ракетных войскаў і авіяцыі. Сярод іншага, асаблівая ўвага надавалася барацьбе з беспілотнікамі

Аднак, відаць, у рэальнай сітуацыі з задачай выяўлення сапраўднага дрона вайскоўцы брыгады не справіліся», — падсумоўваюць эксперты.

У iSANS нагадваюць, што і раней, увосень 2024 года, расійскія дроны заляталі ўглыб тэрыторыі Беларусі на больш як 200 кіламетраў, у тым ліку ў заходнія рэгіёны краіны.

Чытайце таксама:

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон

Дрон заляцеў з Беларусі на тэрыторыю Літвы

Каментары да артыкула