БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская падпявала гімну Літвы

28.07.2025 / 22:32

Nashaniva.com

Некалькі дзён таму на літоўскім ТБ заўважылі, што Святлана Ціханоўская дагэтуль не валодае літоўскай мовай. Лідарка апазіцыі зрабіла жэст, скіраваны да літоўцаў.

Фота: Getty Images

Святлана і Сяргей Ціханоўскія наведалі ў Вільні штотыднёвы мітынг у падтрымку Украіны, дзе выступілі з прамовамі.

Пры канцы мітынгу яго ўдзельнікам уключылі дзяржаўны гімн Літвы, і Святлана Ціханоўская падпявала яму. У руках Ціханоўская трымала тэлефон — выглядала, што яна сочыць за тэкстам, каб не памыліцца.

Святлана Ціханоўская некалькі разоў абяцала, што пачне вучыць літоўскую мову, але ж ёй не хапае на гэта часу. На літоўскім канале LRT заўважаюць, што і пасля тых абяцанняў лідарка дэмсіл калі і прамаўляе нешта па-літоўску, то зачытвае такі тэкст з паперкі.

Чытайце таксама:

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны

Літоўскае тэлебачанне падкрэсліла, што ні Ціханоўская, ні яе прэс-сакратарка дагэтуль не валодаюць літоўскай мовай

Каментары да артыкула