«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны
28 ліпеня Святлана Ціханоўская далучылася ў Вільні да штотыднёвага, ужо 148-га мітынгу ў падтрымку Украіны. У сваім выступленні яна выказала падтрымку Украіне і заклікала да адзінства і супольнага супрацьстаяння агрэсару.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Згадаўшы пра штодзённыя варварскія ўдары расійскай арміі па мірным насельніцтве і цывільнай інфраструктуры Украіны, Ціханоўская падкрэсліла:
«Сёння Украіна і ўкраінцы змагаюцца не толькі за сябе — яны змагаюцца за ўсіх нас, за мірную Еўропу, за ўвесь цывілізаваны свет. І нашая з вамі задача — зрабіць усё, каб Украіна не проста выстаяла, а перамагла!»
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Пры гэтым яна заклікала не спадзявацца на літасць дыктатараў.
«Ні Пуціну, ні Лукашэнку не патрэбны мір — яны хочуць вайны. Гэта тое, што ўмацоўвае іх рэжымы, апраўдвае рэпрэсіі. Дыктатары разумеюць толькі мову сілы. І мы павінны гэтую сілу дэманстраваць».
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Акрамя таго, важная і дэманстрацыя салідарнасці і адзінства з украінцамі:
«У нас супольны вораг — імперская Расія, і мы павінны гэтаму ворагу супрацьстаяць. Разам. Рэжыму не ўдасца нас раз’яднаць і пасварыць. У нас доўгая супольная гісторыя барацьбы за свабоду. А самае важнае — у нашых народаў супольная будучыня. У свабоднай і мірнай дэмакратычнай Еўропе. Мы да гэтай будучыні ідзём, і за яе змагаемся».
Чытайце таксама:
Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку
Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент