БЕЛ Ł РУС

У мінчука канфіскавалі 660 кілаграмаў насваю — гэта антырэкорд

29.07.2025 / 9:15

Nashaniva.com

Аператыўнікі наркаконтролю Міншчыны затрымалі 39-гадовага жыхара сталіцы.

У ягоным гаражы выяўлена і канфіскана 660 кг некурыльнага тытунёвага вырабу — насваю. Рэчыва прызначалася для далейшага збыту, паведамляе прэс-служба МУС.

Фігуранту пагражае буйны штраф з канфіскацыяй выручкі або адміністрацыйны арышт.

У Беларусі забаронены вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула