БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

29.07.2025 / 11:11

Nashaniva.com

Учора ратавальнікі дзвюх станцый у Мядзельскім раёне выехалі на возера Свір. Адтуль паступілі паведамленні пра меркавана патанулага чалавека: на адлегласці каля 50 метраў ад чароту перакулілася рыбалоўная лодка, побач нікога.

Фота: Таварыства выратавання на водах

Глыбіня ў тым месцы — прыкладна 4 метры. На дне вадалаз знайшоў дзве вуды і рыбалоўны бот. Ратавальнікі працягнулі пошукі патанулага чалавека.

Прадстаўніца Таварыства выратавання на водах Кацярына Міхалева ўдакладніла Onlíner, што пошукавыя працы вяліся дзве з паловай гадзіны і скончыліся зусім не так, як чакалася: загінулы рыбак «ажыў».

Разам з сябрам ён прыплыў па тую самую лодку. Як высветлілася, за дзень да гэтага ён сапраўды перакуліўся ў ёй, будучы без выратавальнай камізэлькі, але змог самастойна даплыць да берага.

Перад ратавальнікамі мужчына таксама з’явіўся без камізэлькі — яму вынеслі папярэджанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула