БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну

29.07.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Амерыканскаму прэзідэнту трэба перастаць гаварыць з Расіяй на мове ўльтыматумаў, бо кожнае такое патрабаванне набліжае ЗША да вайны, заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Фота: AP

Паводле яго слоў, кіраўніку Белага дома варта памятаць, што Расія — гэта не Ізраіль і не Іран, каб сябе з ёй паводзіць падобным чынам.

«Трамп гуляе ва ўльтыматым з Расіяй: 50 дзён або 10… Кожны новы ультыматум — гэта пагроза і крок да вайны. Не паміж Расіяй і Украінай, а з яго ўласнай краінай. Не ідзіце па шляху соннага Джо!», — напісаў Мядзведзеў у X.

На допіс адрэагаваў аўтар закона аб «пякельных санкцыях» супраць РФ, сенатар Ліндcі Грэм. «Тым у Расіі, хто лічыць, што прэзідэнт Трамп не настроены сур’ёзна пакласці канец крывавай бойкі паміж Расіяй і Украінай: вы і вашы пакравіцелі вельмі хутка моцна памыліцеся… Сядайце за стол перамоваў», — парыраваў ён.

Пасля гэтага Мядзведзеў звярнуўся да Грэма, заявіўшы, што не яму і не Трампу «дыктаваць, калі «сядаць за стол перамоваў».

«Перамовы скончацца, калі будуць дасягнутыя ўсе мэты нашай ваеннай аперацыі. Займіцеся спачатку Амерыкай, дзядуля!», — дадаў намеснік старшыні Рады бяспекі, піша The Moscow Times.

28 ліпеня Трамп заявіў, што «вельмі расчараваны» прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які кінула армію ў новае наступленне і працягвае біць па Украіне замест спынення агню. Амерыканскі лідар адзначыў, што скарачае тэрмін 50‑дзённага ўльтыматыму, абвешчанага 14 ліпеня: цяпер у Пуціна ёсць максімум 12 дзён, каб заключыць мір.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула