БЕЛ Ł РУС

Міліцыя абвяргае інфармацыю пра затрыманне людзей на месцы падзення дрона ў Мінску

29.07.2025 / 13:50

Nashaniva.com

Мінская міліцыя абвергла інфармацыю аб затрыманні людзей на месцы падзення беспілотніка на вуліцы Матусевіча, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«У інтэрнэце распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб затрыманні супрацоўнікамі АМАП мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на вул. Матусевіча. Інфармуем: абстаноўка ў Мінску застаецца спакойнай і кантраляванай. Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення асоб, што распаўсюджваюць недакладную інфармацыю», — паведаміла сталічная міліцыя.

Пра затрыманні сёння паведамілі правааабаронцы.

Чытайце таксама:

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон

СК паказаў відэа падзення беспілотніка ў Мінску

Каментары да артыкула