БЕЛ Ł РУС

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

30.07.2025 / 8:31

Nashaniva.com

Увечары ў аўторак з прычыны неспрыяльных умоваў надвор’я было зафіксавана адключэнне лініі электраперадачы напружаннем 110 кВ.

Гэта прывяло да кароткатэрміновага перапынку ў электразабеспячэнні жыхароў Першамайскага раёна сталіцы.

Жыхарам не варта хвалявацца: аўтаматыка падстанцый спрацавала ў штатным рэжыме, сярэдні час адсутнасці электразабеспячэння склаў усяго каля 25 секунд.

Такі хуткі водгук сістэмы пацвярджае надзейнасць інфраструктуры і яе гатоўнасць да розных знешніх фактараў, адзначылі ў «Мінскэнерга».

Чытайце таксама:

Мінск проці ночы зноў паплыў ВІДЭА

У Мінскім раёне склікалі камісію па ліквідацыі наступстваў начной непагадзі ў Калодзішчах

Над Мінскам зіхацяць маланкі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула