У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы
Аперaтар сувязі МТС прааналізаваў трэнды начнога спажывання трафіку і распавёў, дзе ў Беларусі засынaюць пазней за ўсё і дзе прачынаюцца раней за ўсіх.
Увечары пазней за іншых адкладаюць у бок смартфоны і кладуцца спаць карыстальнікі ў Драгічынскім, Старадарожскім і Чэрыкаўскім раёнах.
А вось у ранішнія гадзіны карціна змяняецца: першымі бяруць у рукі гаджэты і пачынаюць актыўна спампоўваць мегабайты ў Жабінкаўскім, Лідскім і Мсціслаўскім раёнах.
Увогуле, менш за ўсіх спяць жыхары Жабінкаўскага раёна.
Як распавялі ў МТС, у будныя дні беларусы імкнуцца класціся спаць раней — каля 23:00, тады як у выходныя сярэдні час адыходу да сну зрушваецца бліжэй да 02:00.
Mts.by
Прачынаюцца ж жыхары краіны незалежна ад дня тыдня ў адзін і той жа час — прыкладна а 06:00.