БЕЛ Ł РУС

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь

30.07.2025 / 9:56

Nashaniva.com

Міністр абароны Інданезіі Шафры Шамсуддзін прыбыў у Беларусь 28 ліпеня, аднак ні Міністэрства абароны Інданезіі, ні інданезійскія СМІ не паведамляюць пра яго візіт ні слова, заўважыў Reform.news.

Як у панядзелак паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, Шамсудзін прыбыў для абмеркавання двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і сустрэўся з начальнікам Генштаба, першым намеснікам міністра абароны Беларусі Паўлам Муравейкам.

Перад паездкай у Беларусь Шамсудзін знаходзіўся з візітам у Турцыі 27 ліпеня, дзе правёў перамовы з міністрам абароны краіны і кіраўніком Упраўлення абароннай прамысловасці Турцыі, а таксама падпісаў дамову на пастаўку ў Інданезію 48 турэцкіх знішчальнікаў KAAN.

Міністэрства абароны Інданезіі апублікавала некалькі прэс-рэлізаў, прысвечаных візіту ў Турцыю, але прамаўчала пра візіт у Беларусь. Найбуйнейшыя СМІ Інданезіі, у тым ліку дзяржаўнае навінавае агенцтва Antara, таксама нічога не паведамлялі пра паездку міністра ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула