У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм
Анамаліі ліпеня працягваюцца.
Pogoda.by
У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску і раёне — 30 мм. Прычым найбольш дасталася паўночнай частцы сталіцы, дзе ў Першамайскім раёне нават адключалася электрычнасць, і Калодзішчам, дзе абвешчана надзвычайная сітуацыя.
У Вілейцы — 26 мм ападкаў. А ў памежным з Беларуссю Алітусе наогул выпала фантастычныя 69 мм. Месячная норма ў ліпені павінна складаць 80 мм.
Чытайце таксама:
Над Мінскам зіхацяць маланкі ФОТАФАКТ
З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць