БЕЛ Ł РУС

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

30.07.2025 / 10:58

Nashaniva.com

Моцны навальнічны фронт прывёў да масавых адключэнняў электразабеспячэння ў пасёлку Калодзішчы.

Фота: Мінэнерга

Пасёлак Калодзішчы сутыкнуўся з сур’ёзнымі перабоямі ў электразабеспячэнні ў выніку ўздзеяння моцнага навальнічнага фронту. Больш за 600 прыватных жылых дамоў апынуліся без святла па вуліцах Караткевіча, Барысаўская, Белавежская і Валмянскі Шлях.

Па стане на 10:00 выяўлена пашкоджанне 6 апор ліній электраперадачы, выкліканае падзеннем дрэў у выніку моцнага ветру і дажджу, паведамляе Мінэнерга.

Энергетыкі працуюць над пераключэннем спажыўцоў для як мага хутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння. Спецыялісты чакаюць, што поўнае аднаўленне электразабеспячэння для ўсіх спажыўцоў будзе завершана арыенціровачна да 16:00 сённяшняга дня.

На дадзены момант на месцы здарэння праводзіцца расчыстка тэрыторыі ад паваленых дрэў, адбываецца транспарціроўка новых апор. У аднаўленчых працах задзейнічаны 7 рамонтных брыгад, 1 аператыўна-выязная брыгада, 5 пад’ёмных вышак, 1 кран і 2 буравыя ўстаноўкі.

Чытайце таксама:

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Над Мінскам зіхацяць маланкі ФОТАФАКТ

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Каментары да артыкула