БЕЛ Ł РУС

Вырасце памер субсідыі на арганізацыю сваёй справы: хто, колькі і на якіх умовах можа атрымаць грошы на бізнэс

30.07.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Гэта звязана з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Вось хто і колькі можа атрымаць грошай ад дзяржавы на пачатак сваёй справы.

Можна атрымаць амаль 10 тысяч рублёў

З 1 жніўня ў Беларусі вырасце памер субсідый на арганізацыю сваёй справы. Адметна, што з 1 чэрвеня прэтэндаваць на падтрымку могуць не толькі беспрацоўныя, якія збіраюцца адкрыць ІП, але і рамеснікі і самазанятыя.

У гарадах памер субсідыі складзе 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ) — 5365 рублёў.

У сельскай мясцовасці, малых гарадах і раёнах са складанай сітуацыяй на рынку працы памер субсідыі будзе 15 БПМ — 7315 рублёў.

На максімальную субсідыю памерам 20 БПМ — каля 9750 рублёў — могуць разлічваць прадпрымальнікі, чыя дзейнасць звязаная з навукай і распрацоўкамі.

@belarusnovosti От государства можно получить 7 тысяч на запуск своего бизнеса #работабеларусь #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #минсксейчас ♬ mirage - théos & Antent

Што трэба зрабіць, каб атрымаць грошы на бізнес ад дзяржавы:

Час разгляду заявы — 10 дзён.

Субсідыю не можа атрымаць той, хто ўжо раней карыстаўся такой падтрымкай, а таксама тыя, у каго з моманту закрыцця папярэдняга бізнэсу прайшло менш за год.

Каб не давялося вяртаць грошы, атрымальнік падтрымкі павінен весці дзейнасць не менш за 9 месяцаў.

У 2024 годзе субсідыю атрымалі 831 чалавек на агульную суму 4,1 мільёна рублёў. За першае паўгоддзе 2025 года адкрылася больш за 400 ІП, якія атрымалі падтрымку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула