БЕЛ Ł РУС

З лістапада «Белавія» будзе лятаць на Хайнань два разы на тыдзень

30.07.2025 / 14:33

Nashaniva.com

З 8 кастрычніка Belavia запускае адзін раз на тыдзень рэйсы па маршруце Мінск — Санья. Але ўжо з 1 лістапада лятаць на гэты кітайскі востраў плануюць два разы на тыдзень, паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Паводле інфармацыі турасаюза, айчынныя тураператары, кол-цэнтры і офісы кожны дзень прымаюць каля 40—50 званкоў з запытамі на туры ў Санью з пералётам з Мінска.

У выніку да 1 лістапада Belavia будзе лётаць на Хайнань адзін раз на тыдзень — па серадах. А з 1 лістапада праграма падвоіцца — па серадах і суботах.

Рэйсы будуць выконваць на дальнемагістральным самалёце Airbus A330-200, які нядаўна з’явіўся ў беларускага перавозчыка. Час у палёце — 10 гадзін 20 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула