БЕЛ Ł РУС

Біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў гарах Пакістана

30.07.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Пацверджана смерць 31-гадовай нямецкай біятланісткі і двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Лаўры Дальмаер. Яна атрымала траўмы несумяшчальныя з жыццём у выніку камняпаду на вышыні прыкладна 5 700 метраў падчас узыходжання на Лайла-Пік. 

Фота: сацсеткі Лаўры.

Лаўра Дальмаер трапіла пад падзенне камянёў у гарах Пакістана 28 ліпеня. Але з-за ўмоваў надвор'я выратавальная служба змагла прыбыць на месца здарэння толькі 29 ліпеня.

Дальмаер — адна з найлепшых біятланістак у гісторыі, зорка 2010-х гадоў. Сваю кар’еру немка завяршыла ў 2019 годзе, усяго ў 25 гадоў, патлумачыўшы гэта стратай матывацыі!

Лаўра пасля завяршэння кар’еры не проста захапілася альпінізмам — яна стала горным гідам, пакарыла адну з вяршынь у Гімалаях.

Чытайце таксама:

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана

Каментары да артыкула