БЕЛ Ł РУС

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА

30.07.2025 / 20:27

Nashaniva.com

У Японіі пасля магутнага землятрусу магнітудай 8,8, які адбыўся на суседнім расійскім паўвостраве Камчатка, на бераг у мястэчку Татэяма (прэфектура Чыба) выкінула пяць кітоў. Гэтыя кадры паказала японскае дзяржаўнае тэлебачанне NHK, і відэа хутка разышлося па сацыяльных сетках, паведамляе Euronews.

Скрыншот з відэа

Мясцовыя жыхары спрабавалі дапамагчы жывёлам, паліваючы іх вадой, каб яны выжылі.

Pictured: Whales washed ashore on Japan’s coast as tsunami waves hit Kamchatka and Hokkaido

Follow the latest updates ⬇️https://t.co/P0XwhobdO3 pic.twitter.com/dqwKPObV7N

— The Telegraph (@Telegraph) July 30, 2025

Як тлумачаць эксперты, у адкрытым моры кіты звычайна не адчуваюць наступстваў цунамі. Але калі хвалі набліжаюцца да берага, то вада спачатку рэзка адыходзіць, і гэта можа выклікаць выкід жывёл, што знаходзяцца на мелкаводдзі, на сушу.

Video: Several whales have washed ashore in Tateyama City of Chiba Prefecture, Japan. pic.twitter.com/3k7zD6wITF

— AZ Intel (@AZ_Intel_) July 30, 2025

Прычыны гэтага канкрэтнага выпадку да канца не высветленыя. Хоць мясцовасць не была непасрэдна закранутая цунамі, некаторыя крыніцы мяркуюць, што прычынай здарэння мог стаць папярэдні тайфун. Аднак супадзенне гэтых падзей выклікае занепакоенасць.

Чытайце таксама:

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Хлопец, якога заглынуў кіт, расказаў, як яму ўдалося выжыць

Кіт-шпіён? Што вядома пра бялуху Хвалдзіміра і як Расія можа выкарыстоўваць марскіх жывёл у вайсковых мэтах

Каментары да артыкула