БЕЛ Ł РУС

Дачка Келага пра абстрэл Кіева: Гэта адказ Пуціна на дэдлайн Трампа

31.07.2025 / 7:12

Nashaniva.com

Дачка спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага, Мэган Мобз, пракаментавала чарговую атаку Расіі на Кіеў, адзначыўшы, што такім чынам кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін «выпрабоўвае рашучасць і сілу Амерыкі», піша «Украінская праўда».

«Кіеў трывае масіраваную атаку дронаў. Не сумнявайцеся, гэта адказ Пуціна на дэдлайн прэзідэнта Трампа. Ён выпрабоўвае рашучасць і сілу Амерыкі. Мы не павінны выявіцца безпаможнымі», — напісала яна.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што анансаваны ім новы крайні тэрмін для Расіі, каб яна спыніла ваенныя дзеянні супраць Украіны, складае 10 дзён і пачынаецца з аўторка, 29 ліпеня.

Раней Мобз каментавала ў чэрвені чарговую масіраваную атаку Расіі на ўкраінскія гарады, заявіўшы, што мае «дзіўнае адчуванне, нібыта Расія не хоча міру».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула