БЕЛ Ł РУС

Дажджы і навальніцы: прагноз на першыя дні жніўня

31.07.2025 / 11:29

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 1—3 жніўня.

У пятніцу надвор'е будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, а ў паўночна-ўсходніх раёнах краіны захаваецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту.

Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём па Віцебскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах дажджы, на астатняй частцы тэрыторыі месцамі кароткачасовыя дажджы. Па паўночным усходзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы.

Ноччу апусціцца да +9..+15°С, па ўсходзе не ніжэй за +16..+18°С; максімальная тэмпература паветра днём складзе +19..+25°С.

У субот днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах з навальніцамі.

Ноччу +9..+15°С, максімальная днём будзе ў межах +21..+28°С.

У нядзелюднём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Сёння ў асобных раёнах навальніцы.

Ноччу будзе +10..+16°С, днём да +23..+30°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула