БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў пра патрэбу паляпшэння адносін з Захадам «для разбору завалаў», якія «перашкаджаюць нашай працы на сусветных рынках»

31.07.2025 / 11:53

Nashaniva.com

Вяртанне Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША адчыніла акно магчымасцей для паляпшэння адносін, заявіў Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Вы ведаеце прынцып таго ж Трампа: Амерыка перш за ўсё. Але, можа, лепш так, чым «ліберальны сусветны парадак», які існаваў пры Байдэне, — сказаў ён. — Апошнія сустрэчы з амерыканцамі паказалі, што яны гатовыя слухаць. Без усялякага падлізвання з нашага боку. Вяртанне Трампа адчыніла акно магчымасцяў для паляпшэння адносін. Магчыма, і для разбору нейкіх завалаў, якія нагарадзілі амерыканцы і якія перашкаджаюць нашай працы на сусветных рынках».

«Наша задача — скарыстацца гэтым шансам, але цвёрда стаяць на абароне інтарэсаў Беларусі, не згаджаючыся на саступкі на шкоду сабе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула