БЕЛ Ł РУС

Сайт «Люстэрка» атакуюць другі дзень з-за артыкула, што Офіс Ціханоўскай прапанаваў круглы стол з Лукашэнкам

31.07.2025 / 12:17

Nashaniva.com

Зламыснікі адпраўляюць з Інданезіі мільёны запытаў на сайт, тым самым перагружаючы серверы. У выніку — старонкі «Люстэрка» адкрываюцца вельмі павольна або не адкрываюцца ўвогуле, паведамляе партал.

Фота: Getty Images

Атака ідзе на канкрэтны матэрыял, апублікаваны ўчора, — «Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША правесці круглы стол з рэжымам Лукашэнкам».

У ім Дзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл, распавёў пра сваю нядаўнюю паездку ў Вашынгтон і сустрэчу з высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам. Акрамя іншага, яны абмяркоўвалі пасрэдніцтва ЗША ў перамоўным працэсе паміж беларускім рэжымам і апазіцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула