БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпусцяць халву са смакам скварак

31.07.2025 / 13:26

Nashaniva.com

Новая прадукцыя павінна з'явіцца перад Новым годам, такое абяцанне даў бабруйскі завод «Чырвоны харчавік».

Плануецца, што гэта будуць пліткі халвы сланечнікавай па 60 г са смакам скварак і карамелізаванай цыбулі.

Таксама «Чырвоны харчавік» зробіць зімовую серыю зефіру «Першы Бабруйскі» (125 грам); зефір са смакам «Бела-Кола», жавальны мармелад Tinki «Белы мядзведзь» (75 г).

Звяртаецца ўвага, што ўвесь навагодні асартымент можа выкарыстоўвацца пры фарміраванні зборных падарункаў.

Чытайце таксама:

У Бабруйску выпусцілі новы зефір з незвычайным смакам

Каментары да артыкула