БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

31.07.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паўтарыў сваю ўмову: вызваляць людзей ён гатовы, толькі калі яны адразу пакінуць Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка, 26 студзеня 2025 Ali Cura Anadolu via Getty Images

«Калі мы кагосьці вызваляем, умова адна, хто б мяне пра гэта ні прасіў (у асноўным амерыканцы): хочаце — калі ласка, забірайце, вывозьце», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 31 ліпеня. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прапаноўваў, калі захоча «той бок», перадаць і «некалькі тысяч» палітзняволеных: «Я ім у апошні раз сказаў: «Хочаце — мы вам і гэтых дадамо». — «Не, не, не, гэтых не хочам, хочам вось гэтых».

«Вазьміце, апошняга зняволенага — вызвалілі. Ну вы ж яго прасілі. І я сваёй рукой памілаваў яго. І адзін гэты ўзбударажыў усю там тую «маліну». Ну вы ж прасілі яго. Ну дык бярыце», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула