Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал
Жыхарка Мінска Марына расказала выданню Myfin, што падчас адпачынку ў Ніцы купляла круасан і атрымала ад прадаўца незвычайную манету.
Фота: Myfin.by
«Мы прыгледзеліся з пляменнікам і зразумелі, што манета адрозніваецца ад звычайных: на ёй намаляваная Эйфелева вежа. Пагуглілі і зразумелі, што такія два еўра можна прадаць даражэй, чым яны каштуюць», — кажа Марына.
Сапраўды, на «Вайлдберыз» аналагічная манета прадаецца па цане ад 20 да 42 рублёў.
На ebay манета каштуе $5,69, але з улікам дастаўкі (ад $7,95) выходзіць $13,65 — гэта каля 40 рублёў.
Колькі можна зарабіць на такой манеце? На гэта пытанне па просьбе рэдакцыі выдання адказаў нумізмат.
«Гэта памятная манета Paris 2024 2 euro, такіх выпусцілі цэлую серыю, прысвечаную Алімпіядзе ў Парыжы 2024 года. Манета з выявай Эйфелевай вежы самая папулярная і яна флагманская, такіх выпусцілі больш за ўсё.
Усюды розны пазначаны тыраж, але, я так разумею, іх больш за мільён — яны выпускаліся і ў наборах, і асобна. Гэта першая прычына, якая ўплывае на кошт манеты ў бок яго змяншэння.
Другі фактар: мяркуючы па фота, манета ў кепскай якасці, бачныя пацёртасці, акісленне. Яе цана на рынку ў стане UNC (манета, якая не была ў абарачэнні) — $6-9.
У такім стане, як у вашай чытачкі, манету можна ацаніць у $4-5. Але будзе складана яе рэалізаваць, бо падобных вельмі шмат на рынку», — сказаў эксперт.
Чытайце таксама:
Нацбанк прэзентаваў манеты, звязаныя з гісторыяй чыгункі
Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?
«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай