БЕЛ Ł РУС

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь

31.07.2025 / 17:44

Nashaniva.com

Пры чарговай масіраванай расійскай атацы Украіны ў ноч на 31 ліпеня, калі Расія запусціла больш за 300 дронаў і 8 ракет, пабіты рэкорд апошніх месяцаў па заляцелых за суткі ў Гомельскую вобласць Беларусі расійскіх БПЛА, піша «Флагшток». Такую выснову выданне зрабіла пасля вывучэння звестак украінскіх маніторынгавых каналаў.

Сілуэт ўдарнага беспілотніка Shahed. Ілюстрацыйнае фота Aleksandr Gusev / PACIFIC P / SIPA

Паводле падлікаў «Флагштока», з вечара 30 ліпеня зафіксавана як мінімум 26 выпадкаў залётаў (паводле звестак тэлеграм-канала «Рында маніторыць») у паветраную прастору Беларусі расійскіх БПЛА пры атацы тэрыторыі Украіны.

Першыя ўварванні ў паветраную прастору Гомельскай вобласці адбыліся ўвечары 30 ліпеня, але не былі зафіксаваныя. Ёсць звесткі толькі пра вылет дронаў назад на тэрыторыю Украіны курсам на Прыпяць і на Чарнобыль.

Таксама быў заўважаны рух БПЛА па ўкраінска-беларускай мяжы ў раёне Оўруча. Затым, з 22:27 да 23:47, расійскія дроны фіксаваліся ў раёне Нароўлі, Брагіна, Мазыра і Лоева.

Акрамя таго, па паведамленні чытачоў «Флагштока», характэрны шум ад пралёту двух БПЛА чулі на поўдзень ад Гомеля, але дакладных даных пра іх далейшы кірунак няма. А ўжо пасля поўначы чатыры беспілотнікі выйшлі з Гомельскай вобласці ў напрамку ўкраінскіх Чарнобыля і Народзічаў.

З улікам усіх расійскіх БПЛА, якія заляцелі ў ліпені ў Беларусь, пабіты месячны рэкорд студзеня 2025 года — як мінімум 96 выпадкаў парушэння паветранай прасторы Беларусі праз Гомельскую і Брэсцкую вобласці.

Колькасць зафіксаваных уварванняў БПЛА ў паветраную прастору Беларусі праз украінска-беларускую мяжу ў студзені-ліпені 2025 года

Раней, у ноч на 4 ліпеня, «Флагшток» фіксаваў 1 залёт, з 7 па 13 ліпеня — 61 выпадкаў, у ноч на 21 ліпеня — 3, у ноч на 28 ліпеня — 5 залётаў.

Уварванні расейскіх БПЛА, якія заляцелі з тэрыторыі Украіны ў паветраную прастору Беларусі ў ліпені 2025 года (паводле звестак тэлеграм-канала «Рында маніторыць»)

Чытайце таксама:

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску

У Літве падраздзяленне СПА перамясцілі бліжэй да мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула