БЕЛ Ł РУС

У базе сілавікоў «БЕСпарадкі» больш за 100 тысяч чалавек

31.07.2025 / 17:50

Nashaniva.com

«Белпол» расказвае, што вядома пра базу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Look By Media

Па звестках «Белпола», у базу сілавікоў «БЕСпарадкі» ўключана звыш 100 тысяч чалавек.

Туды ўносяць тых, хто ўдзельнічаў у вулічных пратэстах, праяўляў апазіцыйную пазіцыю ў інтэрнэце. Сярод іх ёсць і ўжо асуджаныя па крымінальнай справе, і беларусы, якія выехалі за мяжу.

Звыш 50 тысяч чалавек з гэтай базы прайшлі праз адміністрацыйныя затрыманні і арышты за пратэсную дзейнасць.

Тых, каго ўносяць у базу, абмяжоўваюць у правах. Напрыклад, не прымаюць на працу ў дзяржаўныя арганізацыі або незаконна звальняюць. Многіх падвяргаюць незаконным «прафілактычным» адміністрацыйным затрыманням і арыштам, перыядычным праверкам сілавікоў, узмоцненаму кантролю пры перасячэнні беларускай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула