Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», што перамовы паміж Беларуссю і ЗША працягваюцца і абодва бакі рыхтуюць нейкія новыя крокі.
Валянцін Рыбакоў
Рыбакоў заявіў, што цяпер ідуць кансультацыі з прадстаўнікамі амерыканскіх уладаў. Працэс, маўляў, не такі хуткі, як хацелася б, але ён праходзіць плённа і стабільна.
«Працэс працягваецца. Мы ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента, Адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Савета нацыянальнай бяспекі. Працягваюцца кансультацыі, перамовы. Рыхтуюцца чарговыя крокі з абодвух бакоў. Усё вельмі плённа развіваецца. Проста з улікам бурных падзей ва ўсім свеце і вялікай занятасці ўсіх уцягнутых не так хутка ідзе працэс, як хацелася б. Але магу вас запэўніць, што ён ідзе», — сказаў дыпламат.
Падчас сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных ведамстваў 31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавіта Валянцін Рыбакоў з’яўляецца адказным за перамовы з амерыканскім бокам, падкрэсліўшы, што важна, каб былі сустрэчныя рухі і ад амерыканскага кіраўніцтва.
Чытайце таксама:
Рыбакоў: Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносін
У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць у Нігерыю
Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў