БЕЛ Ł РУС

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый

31.07.2025 / 22:54

Nashaniva.com

Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» пакідае еўракубкі, разгромна прайграўшы «Макабі» з Хайфы.

Гарадзенцы сёння на фармальна сваім полі ў венгерскім Сегедзе згулялі ўнічыю са славацкімі «Кошыцамі» — 1:1. Каманды абмяняліся галамі ў канцы сустрэчы.

 Тыдзень таму «Нёман» у першым матчы перамог у гасцях 3:2.

У 3-м раўндзе 7 і 14 жніўня «Нёман» згуляе з фарэрскім «Клаксвікам», які прайшоў сербскія «Раднічкі 1923» — 0:0, 1:0.

Вылецела сёння з Лігі канферэнцый жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», што прайграла «Макабі» з Хайфы 0:3 (першы матч 0:0).

Пакуль працягваецца матч «Эгнація» (Албанія) — «Дынама» Мінск. У першай гульні албанцы перамаглі 2:0.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула