Вырастуць узроставыя даплаты пенсіянерам
У Беларусі з 1 жніўня на 5,4% павялічыліся ўзроставыя даплаты да пенсій, піша БелТА.
Памер гэтых выплат для асоб ва ўзросце 75—79 гадоў складзе Br91,45, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — Br213,38. Для пенсіянераў ва ўзросце 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — Br182,90, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — Br243,86.
У краіне «ўзроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш за 540 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэй. Выдаткі на гэтыя выплаты ў 2025 годзе складуць, па ацэнках, каля Br870 млн.
Акрамя таго, змянілася сума дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту: пры ажыццяўленні догляду за адной асобай — Br487,72, пры ажыццяўленні догляду за дзвюма і больш асобамі — Br585,26.
Адпаведна, з павелічэннем бюджэту пражытковага мінімуму выраслі і сацыяльныя пенсіі, якія прызначаюцца пры непрызначэнні працоўнай пенсіі. Так, інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — Br536,49, інвалідам з дзяцінства II групы — Br463,33, інвалідам II групы і дзецям у выпадку страты карміцеля — Br414,56, інвалідам III групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — Br365,79 і інш.