А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?
Кебабная пад шыльдай «Донер Трамп» працуе ў пераходзе на станцыі метро Кунцаўшчына — арыенцір БЦ «Фарэнгейт», паведамляе koko.by.
Кебабная знаходзіцца праз сцяну ад «Папа Донер».
У меню шэсць кебабаў са стандартнымі прадуктамі: ад 14,99 рублёў за М-ку да 20,99 за Л-ку 650—750 г.
Класічная М-ка акуратна скручаная ў плоскі профіль.
Фірменная шаурма з фірменным соусам такая ж па складзе, але з водарам топленага масла і марынаванай цыбулі. «Скруцілі беражліва, на мяжы разрыву, курыцы кладуць сумленна», — адзначае Какабай.
Ён дадае, што ідэя змешваць соус на ражанцы сябе апраўдала — незвычайнае адчуванне.
«Тэзісна і па сутнасці: смачна, але не за гэтыя грошы. Рэкамендуем фірменную», — падсумоўвае блогер.