На МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі
Здарэнне адбылося сёння ў 08:30 у раёне 4-га км знешняга кальца, паведамляе ДАІ.
Фота: ДАІ
У выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі адбылося сутыкненне Peugeot, Lada, Renault і Opel. Прычыны і абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.