БЕЛ Ł РУС

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае

1.08.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Яго знайшлі на палігоне каля Коўна.

Фота з фэйсбука міністра абароны Літвы Давіле Шакалене. Па папярэдніх звестках гэта «Гербера»

1 жніўня на палігоне Гайжунай, што знаходзіцца ў Ёнаўскім раёне непадалёк ад Коўна, знойдзены беспілотны лятальны апарат, які ў пачатку тыдня ўляцеў у Літву з Беларусі, паведаміла BNS.

Гэтую інфармацыю ў пятніцу пацвердзіла міністарка абароны краіны Давіле Шакалене.

Беспілотнік заляцеў раніцай у панядзелак, прычым праляцеў над Вільняй, яго шукалі некалькі дзён.

Камандарм Літвы Раймундас Вайкшнорас раней выказваў думку, што беспілотніка не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула