БЕЛ Ł РУС

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы

1.08.2025 / 12:42

Nashaniva.com

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Паўла Латушкі і спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана было выказана стаўленне да арганізацыі круглага стала, канцэпцыя якога была распрацавана Арцёмам Бруханам падчас яго працы намеснікам прадстаўніка па транзіце ўлады АПК. Нядаўна пра ідэю круглага стала пры пэўных умовах заявілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Скрыншот відэа НАУ

«Уся прадстаўленая намі сёння інфармацыя сведчыць пра тое, што ў выніку дзеянняў Лукашэнкі Беларусь апынулася ў пастцы вайны. Ці магчыма гэтага пазбегнуць? Магчымым рашэннем мог бы быць «круглы стол».

Аднак тут трэба, каб Лукашэнка даў дакладны адказ дзеяннямі — ці з'яўляецца ён самастойным палітыкам, ці марыянеткай Крамля. На сённяшні дзень мы канстатуем, што Лукашэнка не самастойны, ён палітычны слабак, ён цалкам пад кантролем Крамля. Калі б ён кіраваўся нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі, ён бы даўно пайшоў на дыялог або ўжо сышоў бы з пасады. Ён не рыхтаваўся б да вайны, не быў бы саўдзельнікам агрэсіі Расіі супраць Украіны, не ладзіў бы міграцыйны крызіс з суседзямі. Калі ён не распачне гэтых дзеянняў, тады мы павінны пазбавіцца ілюзій адносна яго суб'ектнасці. Значыць, ён не гарант незалежнасці, не гарант міру і не гарант захавання беларускай дзяржаўнасці.

Значыць, «круглы стол» з яго ўдзелам немагчымы, бо ён выбірае вайну. Хай дакажа адваротнае», — заявіў учора намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.

«Калі я быў намеснікам прадстаўніка па транзіце ўлады ў АПК, я займаўся распрацоўкай канцэпцыі «круглага стала» і лічу, што «круглы стол» — гэта найбольш прагматычны і мірны спосаб выхаду з глыбокага палітычнага крызісу, у якім сёння апынулася Беларусь. Нацыянальны дыялог можа выцягнуць Беларусь з пасткі вайны, і, калі не будзе Лукашэнкі, гэта найбольш рэалістычны сцэнар для нашай краіны», — дадаў спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан.

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы

Сайт «Люстэрка» атакуюць другі дзень з-за артыкула, што Офіс Ціханоўскай прапанаваў круглы стол з Лукашэнкам

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая

Каментары да артыкула