БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка вучыў Зяленскага: «Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта?»

1.08.2025 / 14:52

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валааме Лукашэнка пракаментаваў перамовы Масквы і Кіева, у якіх, па яго меркаванні, «ідзе публічнае нагнятанне».

Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін нагадаў, што перамовы Расіі з Украінай пачыналіся ў Беларусі.

«Ну не падабаецца ў Беларусі — ну добра, дык хаця б на Месяц, куды заўгодна, але трэба проста сесці за стол перамоў», — дадаў Лукашэнка.

«Я хачу сустрэцца з Пуціным» — ну што ты крычыш пра гэта? Падрыхтуйце адпаведную глебу, заяву, іншае, а потым сядзьце і падпісвайце <…> Але трэба ж падрыхтаваць. Што, яны не разумеюць? Разумеюць, а раз так заявы робяць — значыць, не хочуць», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула