БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі

1.08.2025 / 15:9

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў падзенне ў Мінску беспілотніка — 29 ліпеня дрон упаў побач з дзіцячым садком.

«Апошні, вы ведаеце, выпадак, калі ўжо ў Беларусь — 59 кілаграмаў выбухоўкі, начыненай шарыкамі і іншым. Ну, добра, не выбухнуў. Ударыў па 10-павярховым доме, дзе жылі звычайныя простыя людзі. Таму гэта небяспечная эскалацыя. Нам трэба спыняць гэта. І рабіць гэта трэба асцярожна», — сказаў ён падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валааме.

Чытайце таксама:

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Каментары да артыкула