БЕЛ Ł РУС

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

1.08.2025 / 17:12

Nashaniva.com

«У дачыненні да мяне рыхтуецца правакацыя», — заявіў Павел Латушка.

Павел Латушка, 31 ліпеня 2025. Скрыншот з відэа

Падчас прэс-канферэнцыі 31 ліпеня Павел Латушка заявіў, што супраць яго ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў рыхтуецца правакацыя. 

«Паводле нашых звестак з дакладных крыніц у Беларусі, а таксама з прамой карэспандэнцыі калектыўнага КДБ на мой адрас, у дачыненні да мяне, чальцоў і чалінь каманды НАУ, а таксама іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі рыхтуецца правакацыя. Ужываюцца словы: «Пачынаецца ваша знішчэнне», «будзе не бомба, а бомбішча». Калектыўны КДБ сцвярджае ў дасланым мне электронным лісце, што Лукашэнка асабіста паказаў гэтыя матэрыялы і нават відэа спецпасланцу прэзідэнта ЗША Кіту Келагу падчас іх сустрэчы», — падкрэсліў Павел Латушка.

Ніякія іншыя крыніцы пра паказ Келагу нейкага кампраметуючага відэа пра Латушку ці іншых прадстаўнікоў апазіцыі нічога не паведамлялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула