БЕЛ Ł РУС

У Хоцімскім раёне пасля дажджоў падтапіла мост цераз Бесядзь

1.08.2025 / 21:57

Nashaniva.com

У Хоцімскім раёне падтоплены мост цераз раку Бясядзь. Гэта адбылося з-за павышэння ўзроўню вады пасля моцных дажджоў, паведамляе МНС.

Фота: МНС

Вада заліла мост і частку грунтавой дарогі паміж аграгарадком Баханы і вёскай Дуброўка. Узровень вады над дарогай складае 10—15 сантыметраў, а даўжыня падтопленага ўчастка — каля 100 метраў.

Як паведамляе МНС, гэтая мясціна падтапляецца кожны год падчас паводкі. Цяпер рух аўтамабіляў на гэтым участку часова забаронены, усталяваныя папераджальныя знакі.

Жыццё мясцовых жыхароў, як сцвярджаецца, не парушана, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Для аб’езду можна скарыстацца дарогай праз вёску Бяседавічы.

Чытайце таксама:

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА

Мінск зноў затапіла

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Каментары да артыкула