БЕЛ Ł РУС

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны

1.08.2025 / 22:31

Nashaniva.com

Беларускі блогер апублікаваў відэа, у якім параўнаў кошт адпачынку ў папулярным санаторыі «Радон» у Дзятлаўскім раёне з падарожжам на кітайскі востраў Хайнань. Вынік здзівіў многіх: атрымліваецца, танней паляцець на іншы канец свету, чым правесці два тыдні ў беларускай здраўніцы, заўважыла BG.Media. 

Санаторый «Радон». Фота: alean.ru

У відэа мужчына здзіўляецца, што пражыванне і харчаванне ў санаторыі каштуе 218 рублёў у дзень на чалавека — і гэта без лячэння ці люкса. За два тыдні атрымліваецца каля 2 150 даляраў. А пуцёўка на Хайнань на дваіх — з пералётам і гатэлем — каштуе 2 400—2 600 даляраў.

@alex.krashutsky Отдых по беларусски))) санаторий Радон #санаторий #отдых #беларусь #2025 #чтонетак ♬ оригинальный звук - alex.krashutsky

У другім відэа блогер паказвае беларускую аграсядзібу, дзе цана за ноч — 2 420 рублёў. Ён задаецца пытаннем:

«Хто можа сабе такое дазволіць? Нават калі б у мяне былі гэтыя грошы — я б туды не паехаў».

@alex.krashutsky Космические деньги за отдых на земле) #беларусь #деньги #отдых #природа #лес ♬ оригинальный звук - alex.krashutsky

У сацсетках людзі актыўна абмяркоўваюць гэтую тэму. Адныя абураюцца, што санаторыі сапраўды становяцца недаступнымі для звычайных беларусаў з пенсіяй 600 рублёў. Іншыя адзначаюць, што, нягледзячы на высокія цэны, месцаў у папулярных санаторыях усё адно не хапае.

Пры гэтым цэны ва ўстановах Брэсцкай вобласці пацвярджаюць тэндэнцыю: двухтыднёвы адпачынак у санаторыях «Бярэсце», «Ружанскі» ці «Сонечны» пад Брэстам каштуе ад 650 да 900 даляраў на чалавека. Найбольш даступны варыянт — «Надзея» ў Жабінкаўскім раёне — ад 1 352 рублёў за два тыдні.

Такім чынам, беларускія санаторыі ўсё часцей арыентуюцца не на мясцовае насельніцтва, а на замежных кліентаў, перадусім з Расіі. І на гэтым фоне адпачынак за мяжой для беларусаў можа выглядаць не такім ужо і дарагім.

Чытайце таксама:

З лістапада «Белавія» будзе лятаць на Хайнань два разы на тыдзень

Колькі будзе каштаваць адпачынак на кітайскім востраве Хайнань, куды можна будзе даляцець прамым рэйсам з Мінска

«Замест 11 дзён адпачынку атрымалася сем». Турыстка расказала пра падводныя камяні расхваленага адпачынку ў Кітаі

Каментары да артыкула