Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за інцыдэнту з дронам
Літва накіравала Беларусі ноту рашучага пратэсту з-за інцыдэнту з беспілотнікам, які 28 ліпеня ўвайшоў у паветраную прастору Літвы і быў заўважаны жыхарамі Вільні.
Знойдзены на палігоне ў Гайжунах дрон. Фота з фэйсбука міністаркі абароны Літвы Давіле Шакалене
Літоўскія спецслужбы некалькі дзён шукалі абломкі беспілотніка на поўначы і паўночным захадзе ад сталіцы. 1 жніўня ён быў знойдзены на палігоне Гайжуны ў Янаўскім раёне, недалёка ад Коўна.
Літоўская армія апублікавала фота дрона і паведаміла, што паводле папярэдніх звестак гэта дрон тыпу «Гербера», але патрэбна дадатковая праверка.
Міністэрства замежных спраў Літвы патрабуе ад Беларусі неадкладных тлумачэнняў і поўнай інфармацыі пра інцыдэнт, а таксама гарантый, што такога больш не паўторыцца. Беларускі бок пакуль афіцыйна сітуацыю не каментаваў.
Чытайце таксама:
У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае
Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА
Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома
Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы