БЕЛ Ł РУС

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома

2.08.2025 / 7:14

Nashaniva.com

У ноч на 2 жніўня ў шэрагу рэгіёнаў Расіі прагучалі выбухі, якія суправаджаліся працай сістэм супрацьпаветранай абароны.

Відавочцы паведамілі пра атаку беспілотнікаў і вялікія пажары на нафтаперапрацоўчых заводах, выбухі на радыёзаводах і каля ваеннага аэрадрома, піша «Украінская праўда».

Наслідки удару безпілотника по Новокуйбишевському НПЗ у Самарській області Росії pic.twitter.com/EOQhSaXExf

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) August 2, 2025

У сацыяльных сетках з’явіліся відэа вялікага пажару, верагодна, на тэрыторыі Навакуйбышаўскага НПЗ у Самарскай вобласці. На кадрах чутныя гукі, падобныя на працу беспілотнікаў і працу сістэм супрацьпаветранай абароны. Губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў пацвердзіў удар беспілотнікаў па Навакуйбышаўску.

«Сёння раніцай варожыя БпЛА атакавалі адно з прамысловых прадпрыемстваў у Навакуйбышаўску. На месцы працуюць аператыўныя службы», — напісаў ён у сваім канале.

Ён таксама паведаміў, што ў вобласці ўведзены часовыя абмежаванні працы мабільнага інтэрнэту, а самарскі аэрапорт прыпыніў працу.

Беспілотнікі таксама, верагодна, ударылі па ААТ «Вытворчае аб’яднанне «Электрапрыбор» у горадзе Пенза. Гэтае прадпрыемства непасрэдна звязана з абаронным сектарам РФ. Яно спецыялізуецца на вытворчасці элементаў кіравання для расійскіх ракетных сістэм і сістэм сувязі. Побач з ім размешчаны адзіны расійскі абаронны завод, які вырабляе пункты кіравання баявымі дзеяннямі падраздзяленняў СПА — ААТ «Радыёзавод», які, верагодна, таксама быў пашкоджаны.

Момент ураження АО "Виробниче об'єднання "Електроприбор" в російському місті Пенза pic.twitter.com/O1l1Ijtgpx

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) August 2, 2025

Па словах відавочцаў, каля аэрадрома Дзягілева, што размешчаны ў Разанскай вобласці, прагучалі моцныя выбухі.

Яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод, верагодна, быў пашкоджаны ў горадзе Разань. Мясцовыя паблікі публікавалі відэа відавочцаў, дзе бачны слуп агню. Улады рэгіёна пацвердзілі факт атакі беспілотнікаў на мясцовае прадпрыемства, не ўдакладняючы, пра якое менавіта ідзе гаворка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула