Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская
Лідар беларускай апазіцыі расказала у «Жыцці-маліне» пра памылкі свайго мужа пасля вызвалення, аб палітычнай сітуацыі і пра свае новыя захапленні. Яны паказальныя.
Скрыншот з відэа «Жыццё-маліна»
Святлана Ціханоўская расказала, што паўтара гады таму стала займацца боксам. Яна кажа, што яе фактычна прывёў за руку да трэнера адзін чалавек.
«Казаў паспрабаваць, бачачы, што я ў такім і цяжкім псіхалагічным стане, і мне няма на што адцягнуцца. Хадзіць там у кіно па барах, на канцэрты, у рэстараны мне не хочацца, і я ў не ў такой сітуацыі і сабе такога не дазваляю. Але вось пра спорт я задумалася. І мне спадабалася, спадабалася тое, што там можна абстрагавацца ад сітуацыі, не праклінаючы сябе за тое, што ты робіш нешта недарэчнае ў нейкім кантэксце. І пачалося ўсё з боксу».
Яна таксама расказала, што ходзіць страляць у цір, займаецца ёгай, а таксама агульнымі групавымі практыкаваннямі.