БЕЛ Ł РУС

Беларускі гінеколаг у Варшаве Ганна Каско ў мінулым месяцы зарабіла $45 тысяч

3.08.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Беларуска, якая стала адной з самых вядомых спецыялістак Варшавы, расказала, як у яе атрымліваецца так шмат зарабляць і чаму яна выступае супраць пакетаў медычных паслуг.

Ганна Каско. Скрын відэа: LeraRuma / YouTube

Гінеколаг Ганна Каско пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Цяпер яна адна з самых вядомых спецыялістаў Варшавы.

У падкасце Lera Ruma, Ганна расказала, што яна як гінеколаг у прыватнай клініцы за адны роды атрымлівае каля 1800 злотых (каля 485 долараў). Але, як запэўнівае жанчына, яна зарабляе добра.

У мінулым месяцы, па словах Ганны, яе заробак 45 тысяч даляраў у эквіваленце. Гэта яе рэкорд.

Мінімальна яна атрымлівала прыкладна 25 тысяч даляраў — у месяц, калі з'язджала ў адпачынак.

Жанчына расказвае, як у яе атрымліваецца столькі зарабляць:

«Гэты тры працы — два цэнтры і раддом. (…) Не кожны так працуе. (…) З шостай ранку да 10-й вечара. Пачатак у 6:00-6:30, як там запісаліся.. (…)

Я магу да 8-й [вечара] папрацаваць. Магу да 7-й вечара, калі мне трэба пайсці на пазногці. А так я як захачу, так і працую. (…) Гэта кожны дзень, акрамя нядзелі. І то ў нядзелю ў мяне бываюць роды. (…) Ну я не скажу, што мне цяжка. Я шмат працую, але я працую ў задавальненне», — даводзіць доктар.

Заробленыя грошы, як сцвярджае Ганна, яна накіроўвае ў развіццё ўласнага бізнесу — медыцынскі цэнтр у Варшаве.

Па словах Ганны, з 450 злотых (каля 120 долараў), які бярэ прыватны цэнтр за прыём гінеколага з УГД, ёй застаецца 60%.

Пры гэтым, як адзначае доктар, яна не прыхільніца розных пакетаў паслуг, кшталту суправаджэння цяжарнасці. Бо ў кожнай жанчыны свая сітуацыя, якую нельга прадугледзець у стандартным пакеце.

«Напрыклад, я хачу вам дадаць бялок, ферыцін, вітамін D, а гэта не ўключана ў стандартныя пакеты», — тлумачыць Каско і дадае, што ёй самой нецікава, каб пацыент затрымаўся:

«Ты прыходзіш да доктара, ты не ведаеш яго. Можа, вы возьмеце гэты пакет, а я вам не спадабаюся. Вы заплаціце за яго, і вам потым са мной не захочацца. Ну вось бывае ж такое.

Я лічу, што трэба раз, другі раз прыйсці і паглядзець на доктара. Калі табе падабаецца, усё, застаёмся. Выбірае як доктар вас, так і вы яго. Гэта значыць, тут павінна быць усё ўзаемна. Гэта вельмі важна, таму што як пройдзе ваша цяжарнасць, якія застануцца ў вас уражанні пра яе. Я за тое, каб прыходзілі на прыём і плацілі за гэты раз.

І тады чалавек да цябе не прывязаны. Ён можа заўсёды перайсці да іншага доктара, калі захоча».

Чытайце таксама:

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско

Як працуе і колькі зарабляе беларуская доктарка ў Чэхіі

Блогер паказаў, за што аддаў 3 тысячы рублёў на партнёрскіх родах у Беларусі

Каментары да артыкула