У Рагачоўскім раёне заўважылі невялікія смерчы ФОТЫ
Здымкі заўважаных каля вёскі Хмелянец Рагачоўскага раёна «смерчыкаў» відавочцы даслалі ў тэлеграм-канал @nadvorie.
Фота: t.me/nadvorie
У каментарыях да навіны беларусы адзначаюць, што ў гэтым годзе смерчаў незвычайна шмат. Адзін з карыстальнікаў пажартаваў:
«У гэтым годзе ўсяго шмат — і смерчаў, і дажджоў, і грыбоў».
Фота: t.me/nadvorie
Смерч — гэта слуп паветра з моцным закрутам, які спускаецца з навальнічнага воблака да зямлі. Ён можа выглядаць як варонка з кандэнсаванай вадой, вакол якой кружыцца пыл і абломкі.
Такія з’явы бываюць розных памераў і сілы. У большасці выпадкаў хуткасць ветру ў смерчы не перавышае 180 км/г, але самыя магутныя могуць дасягаць і 480 км/г.
Фота: t.me/nadvorie
Чытайце таксама:
На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада
Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром
Пад Мінскам учора бачылі смерч
Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем