БЕЛ Ł РУС

У ЗША зафіксавалі найдаўжэйшую ў свеце маланку

2.08.2025 / 18:59

Nashaniva.com

У ЗША зафіксавалі найдаўжэйшую ў свеце маланку, даўжыня якой склала 829 кіламетраў. Электрычны разрад распаўсюдзіўся ад Тэхаса да ваколіц Канзас-Сіці ў штаце Місуры. Для параўнання, гэта прыкладна як адлегласць паміж Парыжам і Венецыяй, піша The Guardian са спасылкай на даныя Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Гэтая рэкордная ўспышка адбылася дастаткова даўно, яшчэ 22 кастрычніка 2017 года, над Вялікімі раўнінамі — рэгіёнам, вядомым частымі навальніцамі. Але дакладна вымераць яе атрымалася толькі цяпер дзякуючы сучасным геастацыянарным спадарожнікам, якія бесперапынна назіраюць за атмасферай Зямлі.

Папярэдні рэкорд належаў маланцы даўжынёй 768 км, зафіксаванай у 2020 годзе.

Таксама дзякуючы новай тэхніцы быў зафіксаваны іншы рэкорд — маланка працягласцю 17,1 секунды, якая бліснула над Аргенцінай і Уругваем у чэрвені 2020 года.

Навукоўцы адзначаюць, што маланка можа праходзіць на вельмі вялікія адлегласці ад месца навальніцы, таму нават калі непагадзь здаецца далёкай, лепш падчас яе не знаходзіцца на двары.

Чытайце таксама:

У Наваполацку зафіксавалі злавесна-прыгожыя маланкі на захадзе сонца ФОТАФАКТ

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?

У Перу футбаліста забіла маланка проста падчас гульні

Каментары да артыкула