БЕЛ Ł РУС

Мытнікі спынілі на мяжы буйную партыю аўтазапчастак

2.08.2025 / 21:18

Nashaniva.com

2 жніўня на памежным пераходзе Каменны Лог беларускія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу 60 кілаграмаў аўтазапчастак. 

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 47-гадовы грамадзянін Узбекістана ехаў з Літвы на грузавіку Volvo і сцвярджаў, што не вязе тавараў, якія патрабуюць дэкларавання.

Падчас агляду ў кабіне аўтамабіля знайшлі схаваныя пад сядзеннямі 340 падшыпнікаў і 6 клапанаў для грузавіка.

Агульны кошт незадэклараваных тавараў перавышае 13 тысяч рублёў.

У дачыненні да парушальніка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1 260 рублёў) і магчымая канфіскацыя тавару.

Чытайце таксама:

Беларус спрабаваў увезці з Польшчы дзясяткі тысяч манет

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?

Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў кантэйнерах з Кітая

Каментары да артыкула