Сіноптык спрагназаваў на наступны тыдзень «стабільную нестабільнасць»
З 4 па 10 жніўня надвор’е ў Беларусі будзе пераменлівым і няўстойлівым. Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ назваў гэта «стабільнай нестабільнасцю». На працягу ўсяго тыдня чакаюцца дажджы, навальніцы, парывісты вецер, а таксама ваганні тэмпературы і атмасфернага ціску.
Фота ілюстрацыйнае
У пачатку тыдня на надвор’е будуць уплываць атмасферныя франты з захаду. У панядзелак і аўторак магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, тэмпература ўдзень — ад +22 да +27 градусаў, ноччу — ад +14 да +19.
У сераду і чацвер прыйдзе халаднаваты франт. Паветра стане прахалоднейшым, удзень — ад +16 да +23, ноччу — ад +10 да +16. У многіх раёнах зноў чакаюцца дажджы і навальніцы.
У пятніцу і на выхадных захаваецца няўстойлівае надвор’е. Месцамі магчымы туман уначы і раніцай. У суботу ўдзень тэмпература складзе ад +24 на поўначы да +32 градусаў на паўднёвым захадзе. У нядзелю — ад +19 на паўночным захадзе да +30 на паўднёвым усходзе.
Чытайце таксама:
Дажджы і навальніцы: прагноз на першыя дні жніўня